Вільня-Мінск Фестываль Аналагавай Фатаграфіі


23 лістапада адразу ў дзвюх галерэях Мінска адкрылася фотавыстава «Вільня-Мінск Фестываль Аналагавай Фатаграфіі»: у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва і ў Галерэе-кафе «Артэль». 

Удзельнікі: Саўлюс Славінскас, Віктар Сянькоў, Эмілія Пятраўскіене, Маргарыта Сянькова, Марына Бацюкова, Уладзімір Парфянок, Кацярына Гуртавая, Лявас Жыраковас, Вайдас Тамашунас, Арнас Шпакаўскас, Вадзім Шамкоў, Святлана Станкевіч, Мантас Пуйда, Кястутыс Плейта, Рэмігіюс Пачэса, Вітаўтас Кракаўскас, Альгімантас Маскалюнас, Тэадорас Малінаўскас, Альфрэдас Малінаўскас, Яўген Глушан, Эгле Гудонітэ, Крыстына Гяджунайтэ, Гірмантас Бучас, Андрэй Антонаў, Джо Вудс, Гінтас Кавалюнас, Алена Данброва, Юстына Тулайтэ, Рамунас Данісявічус, Бон Бон Казлаўскайтэ.

У Мінску гледачам прадстаўлены вялікі спектр жанраў і тэхнік фатаграфіі – ад рэпартажа да found-photography і фатаграм.

Па-словах куратара выставы - Андрэя Антонава: «Часта, калі гавораць пра вяртанне аналагавай і крафт-фатаграфіі ў мэйнстрым, спрабуюць гэтую з'яву інтэрпрэтаваць як рамантычны зварот да мінуўшчыны, але ў дачыненні да ўдзельнікаў выставы, гэта малаверагодна. Яны самі тлумачаць свой выбар як рух наперад і ігнараванне штучных абмежаванняў. Большасць з удзельнікаў мае даволі прыблізнае ўяўленне пра прафесійныя стандарты, якія панавалі ў мінулым, калі лабараторныя работы былі абавязковымі для кожнага фатографа. А тыя, хто ведае пра іх, прытрымліваюцца толькі тых, якія лічаць адэкватнымі сваім мэтам».

У рамках мерапрыемства запланаваныя майстар-класы па працы з аналагавымі матэрыяламі як для прафесійных фатографаў, так і для аматараў. Месцам правядзення якіх з'яўляецца Галерэя-кафэ «Артэль».

Куратар — Андрэй Антонаў (Літва)
Арганізатар у Беларусі — Віктар Сянькоў (Беларусь)

festyval analagavaj fatagrafii afisha

Выстава даступная 
з 23 лістапада па 8 снежня 2018 года

Месцы правядзення 
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, вул. Някрасава, 3
Галерэя Кафе «Артэль», пр-т Незалежнасцi, 58/1-6

Час працы 
НЦСМ: аўторак, чацвер, пятніца, субота – з 11:00 да 19:00, серада – з 13:00 да 21:00
Галерэя Кафе «Артэль»: з 10:00 да 19:00 штодзённа

 

 festyval analagavaj fatagrafii montaz
Фота Вераніка Вельб

Мантаж выставы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на Некрасава.
Дзіна Даніловіч - пад-час стварэння найвялікшай часткі экспазіцыі,
якая ўжо зараз размешчана на цэнтральнай сцяне выставачнай прасторы.

 

festyval analagavaj fatagrafii montaz v ncsi
Фота Вераніка Вельб

 У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў экспазіцыя займае першы паверх выставачнай прасторы цэнтра.
Віктар Сянькоў з Уладзімірам Парфянком - пад-час мантажу выставы.

festyval analagavaj fatagrafii panorama
Фота Антон Хадасевіч

Адкрыццё першай часткі выставы «Вільня-Мінск Фестываль Аналагавай Фатаграфіі»
ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва.

   

festyval analagavaj fatagrafii kuratary
Фота Антон Хадасевіч

Адкрыццё выставы «Вільня-Мінск Фестываль Аналагавай Фатаграфіі» у НЦСМ.
(з лева на права)
Уладзімір Парфянок - фатограф, удзельнік выставы;
Ірына Скварцова - намеснік дырэктара па творчай дзейнасці НЦСМ;
Андрэй Антонаў - куратар выставы, выкладчык майстар-класса па lumen prints і хеміграмам;
Віктар Сянькоў - арганізатар выставы ў Мінску, фатограф, удзельнік. 

 

festyval analagavaj fatagrafii gabrenas
Фота Антон Хадасевіч

На адкрыцці прысутнічаў прэс-аташэ па культуры пасольства Літвы - Міндаўгас Габрэнас.
Які прымаў актыўны удзел у арганізацыі выставы ў Мінску.

 

festyval analagavaj fatagrafii mihalenko
Фота Антон Хадасевіч

Сяргей Міхаленка на адкрыцці выставы «Вільня-Мінск Фестываль Аналагавай Фатаграфіі».

 

festyval analagavaj fatagrafii panorama2
Фота Антон Хадасевіч

Адкрыццё першай часткі выставы ў НЦСМ наведалі:
Марына Бацюкова, Уладзімір Парфянок,
Уладзімір Суцягін, Сяргей Кажэмякін,
Ігар Саўчанка і іншыя беларускія фотамастакі.

 

festyval analagavaj fatagrafii artel music
Фота Антон Хадасевіч

Працяг вечару-адкрыцця адбыўся ў Галерэі-кафэ «Артэль» пад жывую музыку.

 

festyval analagavaj fatagrafii artel donbrova

Фота Антон Хадасевіч

Адкрыццё другой часткі экспазіцыі ў Галерэі-кафэ «Артэль».
Алена Данброва - фатограф, удзельнік выставы з фатографам Аленай Ярашэвіч. 

 

festyval analagavaj fatagrafii artel MK
Фота Антон Хадасевіч

Выстава «Вільня-Мінск Фестываль Аналагавай Фатаграфіі» ў галерэі- кафэ «Артэль».
У якой будуць праходзіць майстар-классы па працы з аналагавымі матэрыяламі.
Выкладчыкі:
Андрэй Антонаў - Хеміграмы і lumen prints
Аляксей Карасёў - Здымкі на фотабумагу
Віктар Сянькоў - Цыянатыпія. 


© Белорусское общественное объединение фотографов