| 01 Июля 2010
Нездарма выстава атрымала назву “Успамін пра Грунвальд...”, бо не было такога сродку мастацтва як светапіс. Толькі у памяці продкаў захаваліся успаміны і выявы таго часу. Амаль не засталося помнікаў архітэктуры, нават малюнкі ўсіх харугвей не захаваліся. Толькі прыблізна мы можам уявіць якія былі строі беларусаў таго часу.Выстава светапісу, гэта створаны вобраз на базе сучасных рыцарскіх рэканструкцыях даўнейшых падзей, гэта фантазіі аўтараў – як магло быць у тыя часы. Абагельняючыя замалеўкі, складзеныя ў мантажы ці калажы, складаная апрацоўка фотаздымка, усё гэта знайшло месца на працах аўтараў. Гэтыя выявы будзяць глядачоў, накіроўваюць іх памяць да ўспаміну, да чагосьці ісконага, можа нават да памяці продкаў.
Выстава кранае сваёй мужнасцю і адкрытасцю да суперажывання адбіткам таго часу. Выстава звяртае нас да часу Грунвальдскай бітвы, на каторай перамаглі выдатныя рыцары і простыя людзі, абаранілі не толькі Польшчу і ВКЛ, а і нашу сённяшнюю Беларусь.
Выставу склалі працы Аляксандра Валадзько, Аркадзія Бірылкі, Артура Гапановіча, Віталія Раковіча, Канстанціна Мельніка. Больш за 60 прац знайшлі сваё месца ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку. На адкрыцці выставы прысутнічалі: міністр культуры Беларусі Павел Латушка, паслы краін былога ВКЛ, прадстаўнікі устаноў культуры і адміністрацыі Навагрудку. Госці выставы адзначылі вялікую цікавасць і якасць твораў беларускіх майстроў фатаграфіі.
Трэба адзначыць, што выставу на тэму Грунвальду, можна будзе паглядзець у Мінску, у жніўні гэтага года, на пляцоўцы мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.

Дырэктар музея М. Гайба, мiнiстр культуры Беларуси Павел Латушка, дырэктар нацыянальнаго музею Уладзимир Пракапцоу, на адкрыццi выставы.







