| 18 Сентября 2008
![]() | У 2008 годзе спаўняецца 210-гадоў з дня нараджэння выдатнага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя Адама Міцкевіча. Да гэтай падзеі распрацаваны сацыяльна-культурны праект “Ёсць ў мяне зямля, край светлых мрояў...” |
18 верасня 2008 года 17-й гадзіне
у рамках праекта “Ёсць ў мяне зямля, край светлых мрояў...” (Адам Міцкевіч)
ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
У 2008 годзе спаўняецца 210-гадоў з дня нараджэння выдатнага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя Адама Міцкевіча. Да гэтай падзеі распрацаваны сацыяльна-культурны праект “Ёсць ў мяне зямля, край светлых мрояў...”, ініцыятарам якога выступіў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкага райвыканкама, Польскага Інстытута ў Мінску і Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”. Праект уключае шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх міжнародны фотапленэр “Па мясцінах Адама Міцкевіча”, які адбыўся 27-29 чэрвеня 2008 г. пры фінанасавай падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску і Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”. Фотамайстры Беларусі, Польшчы і Літвы некалькі дзён вандравалі па Беларусі, па мясцінах, звязаных з асобай самога паэта, яго сяброў, родных. Яны пабывалі ў фальварку Завоссе, на возеры Свіцязь, у Валеўцы, Райцы, Варончы, Карчове, наведалі Туганавіцкі парк, Наваградак, Шчорсы і Карэлічы. Вынікам фотапленэра стала выстава “Па мясцінах Адама Міцкевіча”, якая адкрываецца 18 верасня а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 15). Фотамастакі з Беларусі: Юрый Васільеў, Валерый Сібрыкаў, Сяргей Плыткевіч, Валерый Ведрэнка, Віктар Сядых, Наталля Ракіцкая, літоўцы Сігітас Канцявічус, Раймондас Пуйшыс, Рамуальдас Вайткус, палякі Ежы Пёнтак і Кшыштаф Макоўскі прадстаўляюць свае творчыя працы на гэтай выставе. Выстава працягнецца да 18 кастрычніка Запрашаем!
Дзяржаўны музей гісторыі, тэл.: (017) 334-56-21
Польскі Інстытут у Мінску беларускай літаратуры вул. Валадарскага, 6 тэл.: (017) 200-95-81; 200-63-78







