Новости

НФК "Мiнск" - 50, график мероприятий

Народному фотоклубу «Мiнск» исполняется 50 лет. Дата столь значительная для нашй фотографии, что не могла не послужить поводом для серии выставок и мероприятий. Конечно центральным мероприятием станет юбилейная выставка Народного фотоклуба «Мiнск» «Крокi-50» и презентация альбома Народного фотоклуба «Мiнск».

Приглашаем любителей фотографии на фотовыставки:

Подробнее ...

25 секунд без поведенческих рамок

Выставка работ швейцарского фотографа Пьера Вильяма Анри «25 секунд», основана на уникальной технике: Тела, вылепленные светом! Женское ню, съемка в полной темноте, 25 секунд неподвижности в лучах карманного фонарика.

Подробнее ...

Нечаканая Беларусь

С 1 по 14 сентября проходит персональная выставка Сиденко Людмилы «Нечаканая Беларусь» в галерее Белорусского национального технического университета (главный корпус, 2 этаж, левая галерея, пр.Независимости, 65). Подробнее ...

“МiНСК” O МИНСКЕ...

Представляемый в год 50-летия Народного фотоклуба «МIНСК» выставочный проект «МIНСК» о Минске» (куратор Виталий Ракович) не совсем обычный. С одной стороны, проект продолжает традиционную для Народного фотоклуба «МIНСК» серию выставок о Минске («Мой горад» 1998-2002гг (куратор Альберт Цеханович), 2009г. «Горад на Нямiзе» (куратор Евгений Козюля). С другой стороны, представляемый проект заметно отличается от традиционных выставок клуба.

Подробнее ...

 

Рамяство - ў разуменьні гэтага слова, як "трывіальныя, даступныя перайманьню дзеянні, якія маюць на мэце прыкладныя, паўсядзённыя, бытавыя задачы" - гэта калі ты ведаеш дакладна, што трэба атрымаць у выніку працы і на кожным этапе фатаграфічнага працэсу цьвёрда трымаешся патрабаваньняў тэхналёгіі, правілаў, рэцэптаў. Аўтаматыка фотакамэры, стандартная праяўка, аўтафокус - усё гэта дапамагае рамяству, але ставіць фільтры супраць адхіленьняў, супраць выпадковасьцяў, супраць усяго таго, што робіць фатаграфію непаўторнай, унікальнай.


Рамяство - ў разуменьні гэтага слова, як "трывіальныя, даступныя перайманьню дзеянні, якія маюць на мэце прыкладныя, паўсядзённыя, бытавыя задачы" - гэта калі ты ведаеш дакладна, што трэба атрымаць у выніку працы і на кожным этапе фатаграфічнага працэсу цьвёрда трымаешся патрабаваньняў тэхналёгіі, правілаў, рэцэптаў. Аўтаматыка фотакамэры, стандартная праяўка, аўтафокус - усё гэта дапамагае рамяству, але ставіць фільтры супраць адхіленьняў, супраць выпадковасьцяў, супраць усяго таго, што робіць фатаграфію непаўторнай, унікальнай.

 

Гучыць парадаксальна, але здаецца, каб атрымаць шэдэўр у фатаграфіі, лепей прымяняць самую простую камэру, бяз электронікі, пажадана - ня зусім спраўную. А ўсе электронныя мазгі ды "навароты" паўстаюць дадатковаю перашкодай выбітнаму здымку. Дадатковаю таму, што галоўная перашкода - мысьленьне фатографа, зацуглянае атрыманьнем рэзкасьці, насычанасьці, гламурнасьці ды рознага іншага, што так цэніцца замоўцам.

Аднойчы Іосіф Бродскі так акрэсьліў сваю ролю ў літаратуры:"Я - орудіе языка". Гэта вельмі дакладна адпавядае маёй ролі, як я гэта разумею і адчуваю, у фатаграфіі. Я ЁСЬЦЬ ПРЫЛАДАЮ СВЯТЛАПІСУ. Найважнейшае для мяне ў працэсе фатаграфаваньня - гэта тое, што праходзіць праз мяне. Я толькі праваднік, інструмэнт, мая функцыя - закласьці плеўку ў фотакамэру й ня перашкаджаць, па магчымасьці, а толькі слухаць сыгналы, што транслююцца мне праз інтуіцыю.


Дух фатаграфіі праяўляецца часам праз нечаканыя, непадкантрольныя дэталі, нюансы, якія заўважаюцца часьцей за ўсё POST FACTUM. Задача фатографа на гэтым этапе - разгледзець, адчуць каштоўнае, а калі яно пакуль яшчэ ня зразумелае, то ня выкінуць нэгатыў, відавочна бракаваны на першы погляд, каб потым, праз нейкі час, магчыма, праз гады, паглядзець наноў, убачыць і паказаць тое, што было вышэй за фатографа на момант здымкі. Для мяне Мастацтва пачынаецца тады, калі ня зусім ясна, ці то я раблю фатаграфію, ці ... наадварот.

Калі майстар адчынены перад выпадковымі ўздзеяньнямі звонку, фізічнымі, псіхічнымі, інтуітыўнымі, пры гэтым ня зусім карэктна можа быць выстаўлена асьвятленьне, экспазыцыя, і што больш істотна, асаблівая ўвага надаецца другасным дэталям і падзеям, то, як сьледства, выйдзе альбо звычайны дэфект, альбо, магчыма, атрымаецца нешта такое, што сягае за межы разуменьня. Быць сьведкам гэтага, быць у чаканьні гэтага цуду - самыя, бадай, хвалюючыя моманты для мяне ў фатаграфіі.

Валерый Клапоцкі. Красавік 2009 г.
http://photo-vision.narod.ru/klap_new.htm

Iлюстрацыі да вышэйзгаданага тэксту глядзiце нiжэй: